Вы тут

Беларусь плануе атрымаць у чэрвені з Расіі каля 1,1 млн тон нафты


Беларусь плануе атрымаць у чэрвені ад расейскіх кампаній каля 1,1 млн тон нафты, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.


«Па трубаправодным транспарце чакаем каля 1 млн т нафты, па чыгунцы — каля 80 тыс. т нафты. Гэта значыць, у суме гэта каля 1,1 млн тон, фактычна ідэнтычныя пастаўкі з РФ, як і ў маі», — адзначыў Аляксандр Цішчанка.

Пастаўкі чакаюцца ад дзесяці кампаній, у тым ліку «Раснафта», «Башнафта», «Татнафта», «Лукойл», растлумачыў ён.

Што тычыцца альтэрнатыўных паставак, па графіку да 5 чэрвеня «Белнафтахім» чакае прыбыцця ў Клайпеду танкера з амерыканскай нафтай.

«З пачатку гэтага года ў нас кожная пятая тона нафты — ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. У гэтым годзе было ўжо 11 танкерныя паставак, 12-ы танкер будзе з амерыканскай нафтай, ён яшчэ ў шляху», — дадаў Аляксандр Цішчанка.

Як паведамлялася, танкер даставіць для Беларусі ў Клайпеду 80 тыс. т амерыканскай нафты гатунку Bakken.

Прэв'ю: oilkapital.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.