Вы тут

У Беларусі — 44 255 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 19 195 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 2 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 44 255 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 562 945 тэстаў на каранавірус.

19 195 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерла 243 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Падчас наведвання МТЗ 29 мая, Прэзідэнт заявіў, што праблему каранавіруса сёння палітызуюць. 

«Я па-ранейшаму прытрымліваюся аднаго прынцыпу: гэта больш, чым хвароба. Хвароба займае палову, можа, і менш. Усё астатняе — гэта палітыка. Гэты год — год палітыкі. У гэтым асаблівасць і складанасць моманту».

У Беларусі дзейнічае ачаговы прынцып барацьбы — выяўляць выпадкі захворванняў і кантакты тых, хто захварэў. Кіраўнік краіны дадаў, што зараз ужо гучаць думкі пра другую хвалю. І яе таксама трэба будзе пераадолець, і сістэма аховы здароўя рыхтуецца да яе.

«У сістэму аховы здароўя сёння ўкладаюць шмат грошай», —​ адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: balezino.bezformata.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў. 

Грамадства

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СТРАЛЕЦ. Ад таго, як сплануеце тыдзень, залежыць, ці паспееце завяршыць важныя справы. 

Грамадства

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Дзіцяці абавязкова трэба ведаць: Што такое грошы? Навошта яны патрэбны?