Вы тут

Ісачанка: Здараюцца выпадкі, калі разумееш, што трэба выехаць на месца і разабрацца


Сенатары практыкуюць розныя формы работы са зваротамі грамадзян. Віцэ-спікер Савета Рэспублікі Анатоль ІСАЧАНКА ў аўторак, 2 чэрвеня, наведаў Барысаў. Такія камандзіроўкі для сенатараў — нармальная практыка.


— Здараюцца выпадкі, калі разумееш, што трэба выехаць на месца і разабрацца, — растлумачыў намеснік старшыні верхняй палаты парламента мэту свайго візіту ў райцэнтр.

Зварот адной з мясцовых жыхарак — якраз з такой катэгорыі. Яна патэлефанавала на прамую лінію, якую не так даўно праводзіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, і паскардзілася, што пабудавала памяшканне для печы, але крыху выйшла за межы свайго зямельнага надзела і цяпер не можа ўзаконіць гэтую пабудову.

— Жанчына агучыла свой пункт гледжання. Мы атрымалі дакументы ад Барысаўскага райвыканкама. Трэба было выехаць на месца і паглядзець, што і як можна зрабіць, каб дапамагчы, — адзначыў Анатоль Ісачанка. — У сітуацыі разабраліся. Ва ўсякім выпадку, алгарытм дзеянняў знойдзены, прынятыя адпаведныя рашэнні. Мяркую, пытанне будзе вырашана.

Віцэ-спікер верхняй палаты таксама дадаў, што зямельныя пытанні звычайна з ліку самых складаных і заблытаных, бо маюць даўнішнюю гісторыю. Пры іх вырашэнні важна, каб усе зацікаўленыя бакі мелі на мэце пошук кампраміснага рашэння. Дарэчы, у Барысаве менавіта так і склалася.

Нагадаем таксама, што члены Савета Рэспублікі рэгулярна праводзяць асабістыя прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі. Напрыклад, у пятніцу, 5 чэрвеня, віцэ-спікер накіруецца ў Беразіно.

— Калі ў людзей будуць пытанні, якія трэба абмеркаваць непасрэдна на месцы, то можна будзе выехаць і паглядзець. Гэта таксама практыкуецца, — рэзюмаваў ён.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: У тым ліку з выездам на месца

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.