Вы тут

Назіральнікі ад СНД абмеркавалі арганізацыю датэрміновых выбараў у Магілёўскай вобласці


Сёння ў Магілёў прыбылі назіральнікі ад міжнароднай місіі СНД, якія будуць ацэньваць сітуацыю на выбарах у Адзіны дзень галасавання. Сваю работу на тэрыторыі вобласці яны пачалі з сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанка. Кіраўнік вобласці расказаў, якая работа была праведзена па падрыхтоўцы да выбарчай кампаніі і ахарактарызаваў яе ход.


— Выбарчыя камісіі працуюць у штатным рэжыме, датэрміновае галасаванне праходзіць спакойна, зацікаўлена, — паведаміў ён. — На раніцу 24 лютага яўка на участках складала ўжо 37%. Гэта вынік добра праведзенай у вобласці агітацыйнай работы і рэкламы.

Губернатар падкрэсліў, што беларусы заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у выбарчых кампаніях, бо ім не ўсё роўна, як будзе развівацца краіна. У Магілёўскай вобласці працуюць 13 акруговых, адна абласная, дзве гарадскія, 21 раённая і 151 сельская выбарчыя камісіі. За ходам кампаніі сочаць 5395 назіральнікаў, акрэдытаваныя пры выбарчых камісіях усіх узроўняў. Анатоль Ісачанка выказаў спадзяванне, што назіральнікі ад місіі СНД аб’ектыўна ацэняць тую сітуацыю, якая складаецца па выбарах у вобласці. 

Міжнародны назіральнік Алена Шамаль адзначыла, што місія доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў прадстаўлена ў Беларусі ўсімі дзяржавамі СНД. Працуе 235 замежных назіральнікаў, які прадстаўляюць міжпарламенцкую асамблею СНД, выканкам СНД, міжпарламенцкую асамблею АДКБ, пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Мэта прыезду ў Магілёўскую вобласць назіральнікаў — наведаць шэраг раёнаў і паназіраць за ходам выбарчай кампаніі. Па выніках будзе складзена справаздача і перададзена ў штаб місіі. 

Міжнародны назіральнік Тактасун Сабыраў паведаміў, што з моманту пачатка работы місіі — 22 студзеня — былі наведаны ўсе рэгіёны краіны. І паўсюды адзначалася высокая ступень арганізацыі, добрае аснашчэнне ўчасткаў для галасавання, прысутнасць на іх неабходнай метадлітаратуры, поўнай інфармацыі пра кандыдатаў у дэпутаты.

— Гэта наша 12 маніторынгавая місія назіральнікаў ад СНД на тэрыторыі рэспублікі, — рэзюмаваў ён. — З 22 студзеня мы аб’ездзілі практычна ўсе рэгіёны Беларусі, у тым ліку Мінск. Участкі для галасавання абсталяваныя ўсім неабходным, ніякіх заўваг да іх афармлення і аснашчэння няма. Не сумняваемся, што выбары ў краіне пройдуць на высокім арганізацыйным узроўні. Усе свае ацэнкі мы акумулюем у штаб ад місіі СНД, які пасля выбараў зробіць адпаведныя высновы.

Міжнародны назіральнік Андрэй Літвінаў звярнуў увагу на тое, што народ ідзе на выбарчыя участкі з настроем і масава. І сама арганізацыя правядзення важнай палітычнай падзеі высокая.

— За той час, які мы тут, атрымалася азнаёміцца з дакументамі, якія рэгламентуюць выбарчы працэс, пабываць на участках для галасавання, пагутарыць з людзьмі. Мы са свайго боку, ні ў якім разе не ўмешваючыся ў ход выбараў, плануем ўсяляк садзейнічаць свабоднаму волевыяўленню грамадзян і спадзяемся, што з такой цудоўнай арганізацыяй, якую мы ўбачылі, вынікі выбараў будуць цалкам адпавядаць чаканням грамадзян Рэспублікі Беларусь. 

Міжнародны назіральнік Аляксандр Станькоў ацаніў сітуацыю з пункта гледжання вопытнага дэпутата, звярнуўшы ўвагу на тое, што яму цікавы беларускі вопыт шматураўневых выбараў. Тое, што ён убачыў, усяляе ў яго надзею, што выбары пройдуць легітымна і народ зможа ажыццявіць тыя мэты і задачы, якія ставіць перад сабой. 

— У якасці міжнароднага назіральніка ў Беларусі я не ў першы раз і па папярэднім кампаніям ведаю, што ўзровень арганізацыі выбараў у Беларусі высокі, — паведаміў ён. — Людзі ўспрымаюць гэтую падзею, як свята. І гэтым разам, перакананы, усё будзе святочна, спакойна і легітымна. 

Назіральнікі адзначылі таксама, што вялікую актыўнасць праяўляе моладзь. Гэта бачна і па абласной стужцы навін, і па тым, як моладзь ідзе на ўчасткі для галасавання. Актывісты з іх ліку распрацавалі эмблему гарадскога сімвала — Лёвы, які заклікае на выбары. На думку назіральнікаў, гэта ўсё тыя моманты, якія сведчаць пра шчырую пазіцыю моладзі да выбарчай кампаніі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара і mogilev-region.gov.by

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.