Вы тут

Валанцёры запрашаюць у анлайн-лагер


Амаль 23 тысячы падлеткаў i маладых людзей плануюць працаўладкаваць гэтым летам органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне.


— Штогод мы праводзiм арганiзацыйную работу па аказаннi садзейнiчання ў працаўладкаваннi моладзi ў вольны ад вучобы час, — расказала падчас сутрэчы з журналiстамi ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы кансультант упраўлення палiтыкi занятасцi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Жанна ШЧАМЯЛЁВА. — Заключаюцца дагаворы, вызначаюцца вiды работ i памер фiнансавання. У 2020 годзе моладзь пераважна будзе займацца азеляненнем i добраўпарадкаваннем тэрыторыi навучальных устаноў i ўстаноў сацыяльнай абароны, рамонтам вучэбнай мэблi, рэстаўрацыяй кнiжнага фонду, гэта значыць, тымi вiдамi работ, што дазволены заканадаўствам у пэўным узросце. Школьнiкi сярод працаўладкаваных займаюць 85 працэнтаў — гэта асноўны наш кантынгент. Таксама падзарабiць змогуць навучэнцы сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, прафтэхустаноў i ВНУ.

На гэтыя мэты было выдзелена амаль шэсць мiльёнаў рублёў, у тым лiку на зарплату для маладых людзей.

На сённяшнi дзень органамi па працы заключана 697 дагавораў з наймальнiкамi на працаўладкаванне моладзi. За студзень—май ужо амаль чатыры тысячы чалавек з лiку моладзi працавала ў вольны ад вучобы час.

Часовая занятасць моладзi арганiзуецца ва ўсiх рэгiёнах. Дарэчы, ёсць i тыя наймальнiкi, якiя гатовыя прыняць дзяцей на работу за свае сродкi — такое пажаданне выказала 131 арганiзацыя. У iх лiку «Белпошта», «Белсаюздрук», гандлёвыя арганiзацыi, лясгасы, аграгаспадаркi, ЖКГ i iншыя.

Для таго каб працаўладкавацца, трэба звярнуцца ў тэрытарыяльную службу занятасцi: там хлопцам i дзяўчатам дапамогуць вызначыцца з выбарам работы на летнi перыяд.

Кiраўнiк Рэспублiканскага валанцёрскага цэнтра Наталля Апанчук паведамiла, што 6 лiпеня для дзяцей i моладзi запусцяць летнi анлайн-лагер. Гэта была iнiцыятыва самiх валанцёраў. У iм могуць прыняць удзел дзецi i падлеткi ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў. Усяго запланаваны чатыры летнiя змены па 30 дзяцей у кожнай.

«Гэта эксперыментальны праект, спадзяёмся, што налета ён будзе ўжо больш маштабны, — канстатавала Наталля Апанчук. — Над праграмай ужо працуюць восем валанцёраў. Астатнiх анлайн-важатых пачнуць набiраць з 8 чэрвеня. Найлепшыя будуць адабраны па вынiках сумоўя».

Рэгiстрацыя самiх школьнiкаў для ўдзелу ў змене стартуе пазней. Iнфармацыя з'явiцца на сайце цэнтра i яго старонках у сацсетках. Плануецца, што дзецi ў вызначаны час будуць заходзiць на платформу, кантактаваць з важатымi, абмяркоўваць якiя-небудзь тэмы, атрымлiваць ад iх заданнi. На працягу дня яны будуць iх выконваць, таксама падлеткi змогуць далучыцца да майстар-класаў i дыскусiйных клубаў.

Наталля Апанчук паведамiла, што падчас летнiх канiкулаў ва ўсiх рэгiёнах будуць сфармiраваны валанцёрскiя атрады па прафiлактыцы каранавiруса. Зараз завяршаецца анлайн-праект #AntiCOVID-19, якi праходзiў пры падтрымцы ЮНIСЕФ. Рэспублiканскi валанцёрскi цэнтр навучыў 100 валанцёраў i 120 каардынатараў валанцёрскага руху, як правiльна i бяспечна арганiзоўваць работу валанцёраў у такi складаны час.

Пры ўмове спрыяльнай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi валанцёры плануюць удзельнiчаць у рэспублiканскiм свяце «Александрыя збiрае сяброў» i мiжнародным фестывалi мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску».

Таксама моладзь працягне дапамагаць Чырвонаму Крыжу, тэрытарыяльным цэнтрам па працы i сацабароне, палiклiнiкам, а таксама адрасна — ветэранам, якiя маюць у гэтым патрэбу.

Надзея НIКАЛАЕВА

Прэв'ю: znaj.ua

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.