Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Размова тычылася трох асноўных тэм. Першая — гэта пандэмія. Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі сітуацыю з каранавірусам у Расіі і Беларусі, яе развіццё і супрацьдзеянне. У прыватнасці, Уладзімір Пуцін распавёў аб новым леку, які ў Расіі атрымалі на аснове японскіх прэпаратаў. Як было адзначана, гэты прэпарат эфектыўны і ўжо добра працуе. У сувязі з гэтым Уладзімір Пуцін прапанаваў пры неабходнасці ў патрэбным аб'ёме скарыстацца гэтым прэпаратам у Беларусі. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі, лекі будзе закуплена ў неабходным аб'ёме і будзе выкарыстоўвацца пры лячэнні.
Другая тэма гутаркі — парад, які 24 чэрвеня пройдзе ў Маскве. Уладзімір Пуцін запрасіў свайго беларускага калегу наведаць гэтае мерапрыемства. Аляксандр Лукашэнка будзе прысутнічаць на трыбунах разам са сваімі сынамі.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі сітуацыю ў эканоміцы — далейшыя перспектывы і кантакты. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся сустрэцца і абмеркаваць тыя пытанні, якія сёння стаяць на парадку дня.
Прэв’ю: Depositphotos.com
«Дапамагаючы іншым, робішся лепшым, бо дабрыня ўзбагачае».
Звычкі, якія мы часам і не заўважаем, ствараюць нашу сучаснасць і будучыню.
«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».
Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.