Вы тут

Афіцэр-пагранічнік: У Беларусі сёння самая сучасная дзяржаўная граніца


Начальнік Інстытута пагранічнай службы Сяргей Жылінскі упэўнены: спакой у дзяржаве пачынаецца са знешніх рубяжоў.


— З 1993 года я хаджу ў пагонах — пачынаючы ад Мінскага сувораўскага вучылішча. Уся мая служба прайшла на граніцы. Незалежнасць і спакой нашай краіны мы разам забяспечваем на дзяржаўнай граніцы. Вы бачыце: у нас атрымалася. І я ўпэўнены, атрымаецца і надалей.

У 90-х гадах на граніцы было толькі два пагранічных атрады. Нам даводзілася будаваць усё з самага пачатку, прыбалтыйскага кірунку. Сёння вядуцца работы на ўкраінскім кірунку. Самая сучасная дзяржаўная граніца, інтэграваныя, на якую (ужо да нас) прыязджаюць вучыцца правільна ахоўваць знешнія рубяжы сваёй дзяржавы.

Насамрэч, гэта інтэлектуальная сфера дзейнасці, ваеннаслужачыя, якія прыходзяць да нас служыць, павінны мець шырокі інтэлект і развітае пачуццё патрыятызму. Не кожнаму дадзена хадзіць па апошніх метрах роднай зямлі.

З граніцы пачынаецца дзяржава. Калі мы сёння забяспечым тэрытарыяльную цэласнасць, выкананне Канстытуцыйнага строю, усё будзе і ўнутры краіны спакойна і стабільна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.