Вы тут

У Докшыцкім раёне ўсю ноч шукалі пенсіянера, які заблудзіўся ў лесе


6 ліпеня ўвечары ў цэнтр аператыўнага кіравання Докшыцкага раённага аддзела па НС ад дзяжурнага раённага аддзела ўнутраных спраў паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі ў пошуках мужчыны, які заблудзіўся каля вёскі Дамашкавічы Бягомльскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.


Было ўстаноўлена, што мужчына пайшоў у лес за грыбамі і заблудзіўся. Сувязь з ім адсутнічала. На пошукі пенсіянера было прыцягнута 5 адзінак тэхнікі і каля 20 чалавек асабовага складу падраздзяленняў МНС, РАУС, сваякоў і мясцовых жыхароў.

Сёння раніцай у 5.25 пенсіянер быў знойдзены ратавальнікамі. Пры дапамозе насілак вынесены з лесу і дастаўлены дадому. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў шпіталізацыі не меў патрэбу.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.