Вы тут

СААЗ дапусціла магчымасць перадачы каранавіруса па паветры


Магчымасць перадачы COVID-19 па паветры нельга выключаць, але трэба дадаткова вывучыць усе сведчанні, заявіла тэхнічны эксперт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Бэнэдэці Алегранці, перадае РИА Новости.


Паводле яе слоў, вірус, магчыма, здольны распаўсюджвацца па паветры ў закрытых памяшканнях і памяшканнях, якія дрэнна праветрываюцца, з вялікай колькасцю людзей.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла выбліск новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй. Па апошніх дадзеных СААЗ, у свеце выяўленыя ўжо больш за 11,3 мільёна выпадкаў заражэння, звыш 532 тысячы чалавек памерлі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.