Вы тут

Лукашэнка: Я заўзяты прыхільнік электрамабіляў, гэта — будучыня


Развіццё электратранспарту — гэта будучыня. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, сустракаючыся з работнікамі завода «Атлант» і байцамі студэнцкіх атрадаў — удзельнікамі праекта «Атлант-2020», паведамляе БЕЛТА.


«Я заўзяты прыхільнік электрамабіляў. Гэта — будучыня, — падкрэсліў беларускі лідар. — Добра, што ў свеце выпрацаваўся гэты трэнд, я гэта даўно ўжо адчуў. Узоры (беларускага электратранспарту. — Заўвага БЕЛТА) ёсць. Я нядаўна быў на палігоне, бачыў іх. Гэта не толькі легкавы транспарт, але і як грузавічкі. Мы навучыліся іх рабіць. Нам трэба цяпер іх зрабіць прыгожымі і даступнымі па цане».

Ён распавёў, што сам карыстаецца розным электратранспартам і актыўна садзейнічае развіццю гэтага напрамку ў Беларусі. Гэта важна яшчэ і з улікам будучага запуску БелАЭС.

«Мы будзем менш спажываць прыроднага газу, будзем замяшчаць на электрычнасць. Таму лішку не будзе, але будзе дадатковы аб’ём электрычнасці. І мы яго павінны спажыць перш за ўсё ў сябе на рынку, — адзначыў беларускі лідар. — За гэтым будучыня. Атамная энергія — гэта, па-першае, чысціня. Натуральна, бяспека павінна быць гарантавана. Гэта адна з самых лепшых станцый у свеце (якая будуецца ў Беларусі. — Заўвага БЕЛТА), чаму мы яе і абралі».

«Я ўпэўнены, што ў гэтай пяцігодцы (маючай адбыцца. — Заўвага. БЕЛТА) мы будзем мець свой добры электрамабіль. Плюс да таго на «Джылі» з кітайцамі мы будзем вырабляць свой электрычны аўтамабіль. Гэта ўжо рэаліі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.