Вы тут

Экалагічны ўрок на свежым паветры


Практыка правядзення масавай работы на прыродзе з’явілася сёлета ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы Навагрудскага раёна. Тым больш, што цёплыя летнія дзянькі гэта дазваляюць.

Напачатку ліпеня бібліятэкар Алена Шынтар правяла для юных чытачоў экалагічны ўрок на прыродзе. Пад спеў птушак і стракатанне конікаў дзеці пагарталі прыродазнаўчыя нататкі Андрэя Міраславіча пад назвай “Лета”, а таксама “Малую дзіцячую Чырвоную кнігу” (аўтар – Віктар Гардзей). Пры гэтым атрымалася не звычайнае завочнае знаёмства са светам раслін, як гэта магло б быць, калі б мерапрыемства ладзілася ў бібліятэцы, а самае што ні на ёсць непасрэднае. Бо прадстаўнікі царства Флоры былі побач. Хлопчыкі і дзяўчынкі маглі не толькі дэталёва разглядаць, адчуваць іх водар палявых, лугавых і лясных кветак, але і збіраць букеты з самых распаўсюджаных з іх для сваіх мам і бабуль. Хтосьці з урока прынёс кветкі сваім сястрычкам і сяброўкам.

Карысць ад такога ўрока на свежым паветры вельмі значная. Дзеці атрымалі шмат новых і цікавых ведаў, і гэта быў элемент не толькі экалагічнай адукацыі, але і выхавання дзяцей у любові і захапленні роднай прыродай.

Вольга ЖЫХ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”

Фота з архіва ўстановы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У Блізнятаў ёсць шанц кардынальна змяніць жыццё.

Грамадства

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Жыццё ў «эпоху спажывання» — сур’ёзнае выпрабаванне для чалавека.