Вы тут

Качанава: Мы павінны забяспечыць камфортнае пражыванне людзей у кожным кутку краіны


Мы павінны забяспечыць камфортнае пражыванне людзей у кожным кутку краіны. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава падчас пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі, якое прайшло ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.


Падчас выязнога пасяджэння ўдзельнікі наведалі аграгарадок Гарадзішча, дзе на яго прыкладзе азнаёміліся са стварэннем камфортных умоў для жыцця людзей.

«Раўнамернае развіццё рэгіёнаў і камфортнае пражыванне людзей у кожным населеным пункце краіны — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, — адзначыла Наталля Качанава. — Каб чалавеку было зручна жыць, трэба ствараць для гэтага развітую інфраструктуру. Дзіцячыя сады і школы, пошта, банкі, гандлёвыя аб’екты — усё гэта павінна быць. На прыкладзе аграгарадка Гарадзішча мы ўбачылі гэтую працу. Для фарміравання камфортнага жыцця людзей у нас ёсць усе сродкі, і мы павінны далей дзейнічаць у гэтым кірунку».

Па словах Наталлі Качанавай, яшчэ адзін важны момант замацавання маладых людзей у вёсцы — наяўнасць жылля. «Месца працы, дастойная заработная плата і магчымасць атрымаць жыллё — гэта тое, што дазваляе людзям замацавацца ў населеным пункце. У Гарадзішчы мы ўбачылі, што мясцовая ўлада надае вялікую ўвагу гэтым пытанням. Тут няма праблем з арэндным жыллём — падчас рэканструкцыі дзіцячага сада частку яго памяшканняў перарабілі пад сучасныя і добраўпарадкаваныя кватэры з электраацяпленнем», - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.