Вы тут

На мазырскім стадыёне «Юнацтва» ўсталююць сучасныя асвятляльныя мачты


Праз месяц на мазырскім стадыёне «Юнацтва», дзе праводзіць хатнія матчы футбольны клуб вышэйшай лігі «Славія», будзе ўстаноўлена штучнае асвятленне. Пра гэта паведаміла ў аўторак, 14 ліпеня, начальнік аддзела спорту і турызму Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Галіна Касцяшкіна.


Фота: mlife.by

«Праца па асвятленні ўжо пачалася. Праект прайшоў экспертызу, якая, дарэчы, ідзе больш за два месяцы пасля таго, як яго намалююць. Гэта законныя тэрміны. Яшчэ месяц ідзе працэдура па выбары падраднай арганізацыі. Я думаю, што яшчэ месяц і будуць мачты (800 люксаў) — аналагічныя ў Светлагорску. Што тычыцца казырка — тэрміны не назаву, каб не даваць пустых абяцанняў, але робіцца вельмі многае, каб і ён быў. Дзякуй усім, хто дапамагае — і выканкаму, і кіраўніцтву клуба, і многім іншым. Паставім мачты — першая чарга будаўніцтва, а далей будзем пераходзіць да другой (казырок), а ёсць яшчэ і трэцяя чарга ў гэтым праекце!», — паведаміла Касцяшкіна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.