Вы тут

На прыватным падворку ў Хойніках знайшлі ртуць


У Хойніках ратавальнікі канфіскавалі ртуць на прыватным падворку, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.


Інфармацыя аб знаходцы паступіла ратавальнікам 15 ліпеня ў 11.30. Мужчына расказаў, што ў гаспадарчай пабудове ў двары яго маці знайшоў прыборы з ртуццю, рэчыва разлілося.

Па прыбыцці на месца работнікі МНС выявілі ў драўлянай скрыні для інструментаў два прыборы невядомага прызначэння з ртуццю, якая разлілася.

Ратвальнікі канфіскавалі 5 гр небяспечнага рэчыва для далейшай утылізацыі.

Ніхто не пацярпеў.

Фота: МНС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.