Вы тут

Уздзейнічаць грамадой


Першы ў Кітаі закон аб выпраўленні правапарушальнікаў мерамі грамадскага ўздзеяння ўступіў у дзеянне з ліпеня, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Дакумент быў прыняты вышэйшым заканадаўчым органам краіны ў канцы мінулага года. Ён накіраваны на прасоўванне і стандартызацыю папраўчых работ у мікрараёнах, дапамогу суб’ектам у эфектыўнай рэінтэграцыі ў грамадства, а таксама прадухіленне і скарачэнне злачыннасці.

Выпраўленне мерамі грамадскага ўздзеяння будзе прымяняцца ў дачыненні да злачынцаў, якія прысуджаны да грамадскага нагляду, атрымалі адтэрміноўку, вызваленыя ўмоўна-датэрмінова, а таксама тых, хто часова адбывае пакаранне за межамі турмы.

Закон актывізуе намаганні па паляпшэнню выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у грамадскіх папраўчых установах. У ім змяшчаюцца артыкулы, якія датычацца такіх сфер, як праверка інфармацыі і электроннае пазіцыянаванне. Закон заахвочвае і падтрымлівае ўдзел у папраўчых работах прадпрыемстваў, грамадскіх устаноў і арганізацый, а таксама валанцёраў.

Як вядома, Кітай запусціў пілотныя праграмы па выпраўленні правапарушальнікаў мерамі грамадскага ўздзеяння яшчэ ў 2003 годзе.

 

Прэв’ю: vedomosti.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.