Вы тут

Ярмошына: альтэрнатыўны падлік галасоў накіраваны на арганізацыю масавых беспарадкаў


Праект па альтэрнатыўным падліку галасоў накіраваны на дэвальвацыю афіцыйных вынікаў выбараў, каб арганізаваць масавыя беспарадкі. Пра гэта заявіла ў відэазвароце старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае БелТА.


Старшыня ЦВК заклікала крытычна паставіцца да запэўненняў, што анлайн-праект па альтэрнатыўным падліку галасоў — гэта кантроль за волевыяўленнем. «Гэта не кантроль. Гэта стварэнне скажонага выніку выбараў для таго, каб дэвальваваць афіцыйны вынік галасавання і на гэтай падставе арганізаваць масавыя беспарадкі. Вось для чаго гэта робіцца, а зусім не для кантролю», — падкрэсліла яна.

«Па сутнасці справы тое, што прапаноўваецца, — гэта стварэнне ценявога Цэнтрвыбаркама. У сілу Канстытуцыі правядзенне выбараў забяспечваюць выбарчыя камісіі. Ніякая іншая структура, нават калі яна далучаецца на апошнім этапе і спрабуе звесці галасы выбаршчыкаў, не з’яўляецца законнай, па сутнасці справы яна падмяняе сваёй дзейнасцю ЦВК», — дадала Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама лічыць надзвычай дзіўным, што «дадзеную платформу, гэты шкодны, проста злачынны праект рэкламуе чалавек, які з’яўляецца патэнцыйным гарантам Канстытуцыі, то ёсць кандыдат у Прэзідэнты, які ўдзельнічае ў выбарах».

Старшыня ЦВК звярнула ўвагу, што ў многіх краінах насцярожана ставяцца нават да электроннага галасавання. Досыць лёгкай маніпуляцыі — і галасы выбаршчыкаў могуць быць скажоныя любым зручным спосабам і ў зручным варыянце для заказчыка, патлумачыла яна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.