Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка адкрые сёння першае пасяджэнне першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.
У парадак дня першага пасяджэння ўвойдуць 5 пытанняў, адно з якіх — выбранне старшыні Савета Рэспублікі.
Парадак выбрання старшыні Савета Рэспублікі вызначаны законам Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» і Рэгламентам Савета Рэспублікі. Старшыня Савета Рэспублікі выбіраецца тайным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.
Працэдура выбрання наступная. Члены Савета Рэспублікі выбіраюць са сваёй колькасці кандыдатуры на пасаду старшыні Савета Рэспублікі. Члены Савета Рэспублікі, выбраныя кандыдатамі на гэтую пасаду (акрамя тых хто заявілі аб самаадводзе), выступаюць і адказваюць на пытанні.
Усе выбраныя кандыдатуры (акрамя тых хто заявілі аб самаадводзе), уключаюцца ў бюлетэнь для тайнага галасавання.
Кандыдат на пасаду старшыні Савета Рэспублікі лічыцца выбраным, калі ў выніку галасавання ён атрымаў большасць галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублікі.
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.