Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 16 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 69 589 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 426 766 тэстаў на каранавірус.
67 149 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 613 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — амаль 22 млн чалавек, пры гэтым больш за 773 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 5,5 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,3 млн, Індыя — больш за 2,6 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: autos.yahoo.com
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.