Большасці з іх ад 26 да 50 гадоў.
Паводле апошніх дадзеных, у Кітаі зарэгістравана 440 мільёнаў кіроўцаў маторных транспартных сродкаў, 7,28 млн. з якіх атрымалі вадзіцельскія правы ў першым паўгоддзі, паведаміла Міністэрства грамадскай бяспекі (МГБ) КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле звестак Упраўлення транспартнага кантролю МГБ, узрост большасці кітайскіх кіроўцаў складае ад 26 да 50 гадоў, пры гэтым да ўзроставых катэгорый 26-35 гадоў і 36-50 гадоў адносяцца 150 млн. і 170 млн. чалавек адпаведна. Пры гэтым колькасць кіроўцаў старэй за 60 гадоў складае 14,24 млн. чалавек, або 3,2 працэнта ад агульнай колькасці кіроўцаў краіны.
У першай палове гэтага года для прафілактыкі і кантролю эпідэміі COVID-19 і зніжэння рызыкі перадачы віруса ў краіне многія аперацыі, звязаныя з транспартным кантролем, былі здзейсненыя ў рэжыме анлайн. Службы транспартнага кантролю па ўсёй краіне ў студзені-чэрвені праз інтэрнэт разгледзелі звыш 23 млн. запытаў аб аказанні паслуг, такіх як выдача часовых нумарных знакаў і падаўжэнне тэрміну дзеяння вадзіцельскіх правоў, паінфармавала ўпраўленне.
Прэв’ю: fastmb.ru
Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.
Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.
Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.