Вы тут

У Беларусі — 70 285 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 68 577 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 22 жніўня ў Беларусі зарэгістраваны 70 285 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 465 555 тэстаў на каранавірус.

68 577 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 637 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце —  больш за 23 млн чалавек, пры гэтым больш за 803 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 5,7 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,5 млн, Індыя — амаль 3 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.