Заробкі маладых спецыялістаў у Кітаі стабільна павялічваюцца.
Сярэдняя месячная зарплата кітайскіх выпускнікоў вну, якія скончылі навучанне ў мінулым годзе, стабільна расце щ параўнанні з паказчыкам іх папярэднікаў, якія распачалі працаваць у 2015-м. Пра гэта адзначаецца ў дакладзе, сумесна апублікаваным кампаніяй па вывучэнні адукацыі MyCOS і Акадэміяй грамадскіх навук Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У прыватнасці, зарплаты ў выпускнікоў вну па спецыяльнасцях, звязаных з інфарматыкай, апынуліся найбольш высокімі, адзначаецца ў дакладзе.
Сярэдні стартавы месячны даход у выпускнікоў бакалаўрыяту, якія пакінулі ўніверсітэцкія кампусы ў 2019 годзе, склаў 5440 юаняў (каля 778 долараў), павялічыўшыся на 23,6 працэнта па параўнанні з паказчыкам 2015-га з улікам інфляцыі.
У дакладзе адзначаецца, што выпускнікі бакалаўрыяту з інфарматыкай у якасці спецыяльнасці могуць атрымліваць самыя высокія зарплаты са сярэднямесячнай адзнакай ў 6858 юаняў (980 долараў), за імі ідуць заробкі ў выпускнікоў па спецыяльнасцях у галіне электроннай інфармацыі і аўтаматызацыі.
Сярэдняя стартавая месячная зарплата ў выпускнікоў навучальных устаноў вышэйшай прафесійнай адукацыі, якія завяршылі навучанне ў 2019 годзе, склала 4295 юаняў (614 долараў) з прыростам на 15,7 працэнта ў параўнанні з паказчыкам 2015 года, пры гэтым спецыялізацыя ў сферы чыгуначных перавозак лідзіруе ў спісе самых высокааплатных сярод такіх выпускнікоў.
У апошнія гады ўсё больш выпускнікоў у Кітаі аддавалі перавагу працы ў галіне перадачы інфармацыі, а таксама ў галіне праграмнага забеспячэння і паслуг інфармацыйных тэхналогій.
Згодна з дакладам, працай у гэтых двух сферах займаюцца каля 8,9 працэнтаў выпускнікоў бакалаўрыяту 2019 года. Лідар — сектар адукацыі, які прыцягнуў на працу 15,9 працэнтаў выпускнікоў дадзенай катэгорыі.
Фота: rt.com
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.