Вы тут

Трэнд аддаленай працы


Многія кітайцы лічаць такую сістэму перспектыўнай.


Апытанне, праведзенае газетай «Чжунга цыняньбаа» («Кітайская моладзь»), паказала, што 63,7 працэнта апытаных лічаць, што аддаленая праца — гэта тое, што чакае людзей у будучыні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Сярод 2002 рэспандэнтаў доля пакалення 1980-х склала 42,2 працэнта, пакаленняў 1990-х і 1970-х — 40,7 і 9,7 працэнта адпаведна. У той час як некаторыя рэспандэнты адзначылі, што аддаленая праца мае шмат пераваг, такіх як вялікая гнуткасць, іншыя апытаныя палічылі, што такая практыка працы можа мець і адмоўныя бакі.

Паводле апытання, 52 працэнтаў рэспандэнтаў сказалі, што аддаленая дзейнасць можа павысіць эфектыўнасць працы, у той час як 19 працэнтаў выступілі супраць такога меркавання. Прыхільнікі аддаленай працы сказалі, што такая практыка дазваляе не толькі эканоміць іх час на паездкі, але і памяншае заторы руху на дарогах і зніжае выкіды вуглякіслага газу, што з’яўляецца добрым метадам экалагізацыі.

Больш за палову апытаных сказалі, што такая арганізацыя можа дапамагчы ім прывесці ў лепшы баланс работу і асабістае жыццё. Каля 40 працэнтаў рэспандэнтаў адзначылі, што ім цяжэй мець зносіны з калегамі падчас аддаленай працы.

Прэв’ю: magazeta.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.