Вы тут

300 мільёнаў навучэнцаў


Прыступаюць да заняткаў у Кітаі.


Пасля асаблівага эпідэмічнага лета пачатковыя і сярэднія школы, ВНУ, а таксама дзіцячыя сады зноў адкрылі свае дзверы для восеньскага семестра. Амаль 300 мільёнаў навучэнцаў вяртаюцца ў навучальныя ўстановы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі КНР, 31 адміністрацыйная адзінка Кітая (правінцыі, аўтаномныя раёны і гарады цэнтральнага падпарадкавання) ужо выразна акрэсліла меры адносна пачатку заняткаў у восеньскі навучальны семестр, які будзе праходзіць паэтапна. Будзе ажыццяўляцца раз’яднанне навучэнцаў з розных класаў, падрыхтаваны асаблівы расклад для размежавання патокаў студэнтаў.

Пачатак вучобы ў розных сярэдніх і пачатковых школах, ВНУ і дзіцячых садках прыпадае на перыяд з 15 жніўня па 10 кастрычніка. Ва Ухані ў верасні 2842 сярэднія школы і дзіцячыя садкі прымуць дзяцей на вучобу.

Міністэрства адукацыі, Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя, і іншыя ведамствы краіны загадзя падрыхтаваліся да новага навучальнага года. Раней гэтыя ведамствы выпусцілі тэхнічны праект па прафілактыцы і кантролі эпідэміі новага тыпу каранавіруса ў ВНУ, пачатковых і сярэдніх школах і дзіцячых садках ў асенне-зімовы сезон.
У дакуменце выразна адзначаецца неабходнасць маніторынгу здароўя студэнтаў, выкладчыкаў і работнікаў ВНУ. Варта на працягу 14 дзён пасля пачатку вучобы правяраць тэмпературу, запісваць дадзеныя аб стане здароўя і дэталі перамяшчэнняў. Навучэнцам, выкладчыкам і работнікам навучальных устаноў трэба паведамляць аб любых зменах у стане здароўя. Што тычыцца пачатковых і сярэдніх школ, настаўнікам і работнікам рэкамендуецца прайсці добраахвотнае тэставанне на нуклеінавыя кіслоты да пачатку вучобы.
Адносна кіравання ў ВНУ пасля пачатку семестра, строга патрабуецца вымяраць тэмпературу ў выкладчыкаў, работнікаў і студэнтаў, правяраць іх «коды здароўя», гарантаваць здаровы фізічны стан людзей , якія ўваходзяць у ВНУ. У пачатковых і сярэдніх школах будзе ажыццяўляцца закрытае кіраванне, настаўнікаў і вучняў будуць правяраць пры ўваходзе.

Да пачатку навучальнага семестра Пекінскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў выпусціў кіраўніцтва па прафілактыцы эпідэміі, у якім прапануюцца інструкцыі па абароне і захаванню асабістай гігіены. У кіраўніцтве таксама адзначаецца, што першым заняткам у першы дзень вучобы павінен быць урок, прысвечаны здароўю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.