Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» падрыхтавала і выпусціла карту «Жывёлы і расліны Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь».
Гэтая карта выкананая ў выглядзе кнігі для дзяцей, на якой можна ўбачыць самых яркіх прадстаўнікоў флоры і фаўны, занесеных у Чырвоную кнігу краіны. Акрамя добра вядомых жывёл і раслін, на карце выразна відаць не толькі вобласць пражывання, але і асаблівасці мясцовасці, ландшафту. Карта выкананая ў зручным фармаце і ў займальнай форме дапаможа дзіцяці запомніць, як выглядаюць жывёлы, дзе яны жывуць, на каго палююць і дзе хаваюцца ад небяспекі.
Акрамя таго, РУП «Белкартаграфія» выпусціла драўляную карту-пазл для дзяцей «Мая Радзіма — Беларусь», якая ў гульнявой форме дапаможа азнаёміць дзяцей з геаграфіяй, гісторыяй, народнымі і культурнымі традыцыямі, знакавымі помнікамі архітэктуры Беларусі. Карта-пазл зробленая на трывалай драўлянай аснове і змяшчае буйныя дэталі.
Сяргей КУРКАЧ
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.