Вы тут

Лукашэнка ўзнагародзіў Цуй Цыміна ордэнам Пашаны


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручыў Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу КНР у Беларусі Цуй Цыміну ордэн Пашаны, паведамляе БЕЛТА.


Гэтай узнагароды пасол удастоены за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне палітычных, гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных, навукова-тэхнічных і гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем.

Сустрэча кіраўніка дзяржавы з Цуй Цымінам адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

Цуй Цымін працаваў у Беларусі са студзеня 2014 года. За гэты перыяд беларуска-кітайскае супрацоўніцтва істотна актывізавалася па ўсіх напрамках. Беларускі бок высока ацэньвае асабісты ўклад пасла ў актывізацыю ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і КНР устаноўлены 20 студзеня 1992 года.

Прэв’ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.