Вы тут

У Капыльскім раёне сутыкнуліся дзве легкавушкі: загінулі кіроўцы і пасажыр


У Капыльскім раёне ў выніку сутыкнення двух легкавых аўтамабіляў загінулі абодва кіроўцы і пасажыр, яшчэ двое пасажыраў шпіталізаваныя, паведаміла ў Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.


Аварыя адбылася ў Капыльскім раёне 27 верасня прыкладна ў 16.00. 36-гадовы жыхар Брэста за рулём «Міцубісі» не справіўся з кіраваннем. Мужчына выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Аўдзі», якім кіраваў 38-гадовы жыхар Клецкага раёна.

Загінулі абодва вадзіцелі і пасажыр «Аўдзі».

Яшчэ двое пасажыраў абодвух аўто з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.