Груз адказнасці за захаванне памяці пра вайну ляжыць у першую чаргу на моладзі. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч падчас пасяджэння секцыі «Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — аснова выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці» на VII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.
«Мы не можам пакінуць па-за ўвагай пытанні захавання гістарычнай памяці аб нашай агульнай Вялікай Перамозе. Нашы бацькі і дзяды спынілі катастрофу. Але свет ігнаруе трагічныя ўрокі мінулага. Сёння мы ўсё больш гаворым пра неабходнасць не толькі захаваць, але і абараніць Перамогу нашых народаў. Груз гэтай адказнасці ляжыць у першую чаргу на моладзі. Менавіта маладому пакаленню беларусаў і расіян трэба будзе прыкласці ўсе намаганні, каб зберагчы мір і спакой у нашых краінах, памятаючы пра тое, праз што прайшлі нашы народы», - сказаў Віктар Лісковіч.
Беларусь і Расія рэалізавалі комплекс мер і ініцыятыў на ўзроўні сістэмнай дзяржаўнай палітыкі па ўвекавечанні памяці пра вайну і яе герояў. «Адным з такіх праектаў з’яўляецца ўзвядзенне Ржэўскага мемарыяла Савецкаму салдату. Таксама праводзіцца рэканструкцыя аб’ектаў Брэсцкай крэпасці», — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі.
VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 28-29 верасня ў рэжыме відэаканферэнцыі. Ён прысвечаны тэме «Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі».
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?