Выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь «Пра стан і перспектывы развіцця спорту вышэйшых дасягненняў і падрыхтоўку спартыўнага рэзерву ў Брэсцкай вобласці» прайшло ў Брэсце.
На нараду сабраліся прадстаўнікі Мінспорту, кіраўнікі абласных упраўленняў спорту і турызму, спецыялісты раённай вертыкалі, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, рэспубліканскіх федэрацый і клубаў, спартыўныя медыкі.
На думку міністра спорту і турызму Сяргея КАВАЛЬЧУКА, сёння рэгіянальны сегмент займае пачэснае месца ў айчынным спорце:
— На прыкладзе Брэсцкай вобласці мы бачым, што расце дастойная змена спартсменаў. Аб гэтым гавораць поспехі, напрыклад, у плаванні, лёгкай атлетыцы. Мы бачым спартсменаў, якія ў хуткім часе могуць і павінны заявіць пра сябе на сусветнай арэне.
Дэлегаты форуму наведалі спартыўныя цэнтры вобласці, якія вядуць работу па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву. У абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву ўдзельнікі калегіі адзначылі спалучэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы з высокім майстэрствам трэнераў і педагогаў. На спецыялізаванай выстаўцы можна было пазнаёміцца з апошнімі дасягненнямі ў справе спартыўнай падрыхтоўкі і суправаджэння. Тут прадстаўлены спартыўнае адзенне, інвентар, нават сучасныя гаджэты, якія дазваляюць правесці тэсціраванне ўнутраных рэзерваў чалавека.
У рамках калегіі таксама прайшоў рэспубліканскі семінар, прысвечаны павышэнню эфектыўнасці работы галіны фізічнай культуры і спорту ў краіне. Абмеркавалі медыцынскае і навукова-метадычнае забеспячэнне спартыўнай падрыхтоўкі.
Яна СВЕТАВА
Фота БелТА
Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.
Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.
Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.