Пройдзе ў правінцыі Фуцзянь.
У кастрычніку Кітай правядзе саміт па пытаннях лічбавай трансфармацыі, закліканы прадэманстраваць найноўшыя дасягненні краіны ў гэтай галіне і сфарміраваць платформы для галіновых абменаў і супрацоўніцтва. Пра гэта паведамілі арганізатары, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як заявіў намеснік кіраўніка Дзяржаўнай канцылярыі па справах інтэрнэт-інфармацыі Ян Сяавэй, трэці саміт «Лічбавы Кітай» пройдзе з 12 па 14 кастрычніка ў горадзе Фучжоу (правінцыя Фуцзянь, Паўднёва-Усходні Кітай).
Саміт арганізуецца сумесна Дзяржаўнай канцылярыяй па справах інтэрнэт-інфармацыі, Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформаў КНР, Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР і адміністрацыяй правінцыі Фуцзянь.
Мерапрыемства пройдзе як у анлайн-, так і ў афлайн-фарматах. У яго рамках будуць працаваць сем секцый, уключаючы асноўны форум, выставу і 12 падфорумаў.
Прэв’ю: hsto.org
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.