Вы тут

Кітай запусціць месяцовы зонд «Чан’э-5»


Да канца гэтага года.


Кітай плануе ажыццявіць запуск месяцовага зонда «Чан’э-5» да канца гэтага года, паведамілі падчас Кітайскай канферэнцыі па космасе, якая праходзіла у горадзе Фучжоў (правінцыя Фуцзянь, Усходні Кітай). Яна была арганізавана сумесна Кітайскім таварыствам астранаўтыкі і Кітайскім касмічным фондам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як адзначыў намеснік галоўнага канструктара кітайскай месячнай праграмы Юй Дэн’юнь, падрыхтоўка праходзіць у штатным рэжыме, зонд «Чан’э-5» здзейсніць мяккую пасадку на Месяц і даставіць ўзоры грунту назад на Зямлю.

Цяперашняя месяцовая праграма Кітая складаецца з трох этапаў: выхаду на арбіту, пасадкі і вяртання на Зямлю. Два з іх ужо былі паспяхова завершаны, дадаў спецыяліст.

Чакаецца, што зонд «Чан’э-5» ажыццявіць збіранне пробаў грунту з паверхні Месяца, здзейсніць узлёт, збліжэнне і стыкоўку на месяцовай арбіце, а затым на высокай хуткасці ўвойдзе ў атмасферу Зямлі, адзначыў Юй Дэн’юнь. Паводле яго слоў, Кітай праводзіць далейшыя функцыянальныя праверкі для даследавання і распрацоўкі касмічнай станцыі і пілатуемай місіі, а таксама плануе стварыць беспілотную месяцовую даследчую станцыю для пілатуемых пасадак на Месяц.

Фота: adsl.kirov.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.