Няшчасны выпадак адбыўся 18 кастрычніка каля 14:30 у аграгарадку Рубель. 39-гадовы жыхар суседняй вёскі Альманы выпасваў скаціну каля ракі Чаква. Мужчыне спатрэбілася пераправіцца да статка на іншы бераг. Падчас пераправы ён не ўтрымаўся і выпаў з лодкі. Цела з вады дасталі выратавальнікі, паведамляе vb.by.
Яшчэ адзін інцыдэнт на вадзе адбыўся 16 кастрычніка ў Кобрынскім раёне. 66-гадовы жыхар вёскі Грушава адправіўся на рыбалку на мясцовы вадаём. Калі муж не вярнуўся дадому ў дамоўлены час, жонка забіла трывогу. Мужа яна выявіла ляжычым у вадзе без прыкмет жыцця. Мяркуецца, што мужчыну стала дрэнна падчас рыбалкі.
Па абодвух выпадках праводзіцца праверка.
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.