Вы тут

У Чэхіі ад серады трэба будзе насіць маскі на вуліцы


Міністр аховы здароўя Чэхіі Раман Прымула абвясціў аб новых абмежаваннях, якія ўводзяцца ў краіне праз каранавірус. Ад серады, 21 кастрычніка, сродкі абароны дыхальных шляхоў трэба будзе насіць на вуліцы на тэрыторыі населеных пунктаў пры ўмове, што менш чым за два метры знаходзяцца іншыя людзі. Таксама маскі спатрэбяцца ў аўтамабілях. Пра гэта паведамляе 420on.cz


«Маскі будуць уведзены і ў адкрытых прасторах», - заявіў Прымула. Выключэнні зроблены для членаў адной сям'і, калі яны знаходзяцца на адлегласці бліжэй за два метры адзін да аднаго, але іншых людзей побач няма, і для тых, хто займаецца спортам на адкрытым паветры. Таксама маскі не спатрэбяцца «за межамі забудаваных абласцей».

У аўтамабілях трэба будзе надзяваць маскі, калі ў салоне не знаходзяцца члены адной сям'і.

Прэв’ю: shutterstock.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.