Вы тут

Магутная магнітная бура будзе доўжыцца больш за тыдзень


Магутная магнітная бура пачнецца 21 кастрычніка і будзе доўжыцца больш за тыдзень. Астраномы прадказваюць, што сіла сонечнага адхілення можа дасягнуць пяці балаў — гэта максімум з магчымага, паведамляе тэлеканал МИР24.


Астрафізікі прадказваюць, што ў гэты раз магнітнае поле зямлі будзе вагацца дзевяць дзён. Па дадзеных Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі сонца ФІАН, магнітасфэра будзе узбуджанай ужо 22 кастрычніка. Затым чакаецца трохдзённая магнітная бура (23, 24 і 25 кастрычніка), сіла касмічных удараў у гэты час прагназуецца да G5 (экстрэмальна моцная бура). 26 кастрычніка геашторм пачне сціхаць, а да 30-га магнітнае поле Зямлі прыйдзе ў норму.

Моцныя магнітныя буры здольныя вывесці з ладу навігацыйныя і тэлевізійныя спадарожнікі, парушыць сотавую сувязь на Зямлі, выклікаць збоі ў працы электрасетак. Не лепш і людзям — пры моцных магнітных бурах баліць галава, пагаршаецца сон, скача ціск. Вельмі асцярожнымі, на думку спецыялістаў, у наступныя дні трэба быць людзям з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.