Вы тут

Пасведчанне на кіраванне квадрацыкламі плануецца ўвесці ў Беларусі


У законапраекце, які ўносіць змены ў закон «Аб дарожным руху», будуць урэгуляваны прававыя адносіны ў сферы выкарыстання квадрацыклаў, паведаміў sb.by начальнік аддзялення галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Шаўчэнка.


«Мы вырашылі афіцыйна замацаваць у законе магчымасць атрымання вадзіцельскіх пасведчанняў, якія дазваляюць кіраваць такімі транспартнымі сродкамі. Сёння ў заканадаўстве гэтага няма. І незразумела, што гэта і дзе яны павінны ездзіць. Таму і ездзяць усюды, дзе прыйдзецца: па палях, лугах, лясах. Тэарэтычна за руль такога транспартнага сродку можа сесці нават 12-гадовы малы», - адзначыў Шаўчэнка.

Плануецца прыраўнаваць мотаўсюдыходы да катэгорыі трактароў і самаходных машын, распавёў начальнік аддзялення УДАІ МУС. Будуць уведзены новыя катэгорыі пасведчання кіроўцы — «H» і «I». Допуск да права кіравання такімі транспартнымі сродкамі будзе прадастаўляцца з 17 гадоў, з прад’яўленнем меддаведкі.

Прэв’ю: sagamoto.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.