Вы тут

Магіляўчанін стаў ахвярай новай схемы кібермахлярства


Жыхар Магілёва стаў ахвярай новай схемы кібермахлярства. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў Следчы камітэт.


Па дадзеных следства, 37-гадовы магіляўчанін зарэгістраваўся на сайце нібыта Фонду абароны персанальных дадзеных. «Арганізацыя прапаноўвала ўсім жадаючым прайсці працэдуру праверкі на прадмет уцечкі персанальных дадзеных у інтэрнэт. Вынік праверкі афармляўся ў форме справаздачы, дзе паказвалася, якая менавіта асабістая інфармацыя выкарыстоўвалася трэцімі асобамі, а таксама магчымасць атрымання з-за гэтага кампенсацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Пацярпеламу паведамілі, што з-за ўцечкі яго асабістых дадзеных яму пакладзена кампенсацыя ў памеры больш за $1,2 тыс. Але для атрымання гэтых грошай трэба было аплаціць страхоўку і іншыя паслугі, звязаныя з пералікам на яго рахунак грошай.

У выніку мужчына перавёў невядомай асобе больш Br300, пасля гэтага з ім перасталі выходзіць на сувязь.

Па факце махлярства распачатая крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.