Вы тут

У Полацку мужчына забіў знаёмага і 8 гадоў захоўваў труп у сябе ў хляве


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў тэлеграм-канале.


У лістападзе 2014 года ў Полацкі РАУС паступіла заява аб знікненні 30-гадовага мясцовага жыхара.

Аператыўнікі вывучылі асобу зніклага: злоўжываў спіртным і перабіваўся выпадковымі заробкамі. Маці мужчыны памерла шмат гадоў таму, а бацька з сям'ёй не пражываў і толькі часам наведваў сына. Падчас чарговага наведвання суседзі маладога чалавека распавялі, што не бачылі яго ўжо некалькі гадоў.

Праваахоўнікі шукалі зніклага палачаніна працяглы час. Толькі праз шэсць гадоў сышчыкі высветлілі, што ў 2012 годзе мужчыну забіў яго 55-гадовы знаёмы, які схаваў яго сляды і закапаў цела ў сябе ў хляве (труп быў знойдзены 22 кастрычніка).

Паводле папярэдняй інфармацыі, злачынства было здзейснена падчас распівання спіртных напояў і ўзніклай сваркі.

Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням затрыманага, распачата крымінальная справа за забойства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.