Вы тут

Маштабныя вучэнні па ліквідацыі НС пройдуць сёння ў Оршы


Сёння ў Оршы правядуць маштабныя дэманстрацыйныя тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі розных надзвычайных сітуацый. Мерапрыемствы пройдуць у час вучэбна-метадычнага збору кіруючага складу Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.


Удзельнікам вучэнняў трэба будзе правесці аварыйна-выратавальныя працы пры абрушэнні будынкаў, на аб’ектах жыццезабеспячэння ва ўмовах асенне-зімовага перыяду і многае іншае. Для ліквідацыі надзвычайных сітуацый і выратавання людзей будуць прыцягнуты аварыйна-выратавальныя службы, прадпрыемствы і арганізацыі Аршанскага раёна. Падчас збору арганізуюць паказальныя пляцоўкі розных службаў з дэманстрацыяй спецтэхнікі.

Мэта вучэнняў — падрыхтоўка раённага звяна дзяржсістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый да рэагавання на ўзнікаючых восенню і зімой НС, удасканаленне навыкаў па арганізацыі кіравання сіламі пры ліквідацыі аварыйных сітуацый тэхнагеннага і прыроднага характару.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.