Вы тут

ФХБ на месяц прыпыняе дзіцяча-юнацкія турніры


Федэрацыя хакея Беларусі прыпыняе дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы на перыяд з 30 кастрычніка па 30 лістапада. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце хакейнай федэрацыі.


Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з пратаколам даручэнняў міністра спорту і турызму ад 23 кастрычніка. Мера закране ўдзельнікаў адкрытага першынства Беларусі сярод юніёраў 2003-2004 і юнакоў 2005-2008 гадоў нараджэння, а таксама рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў 2009-2013 гадоў нараджэння.

Аб аднаўленні спаборніцтваў будзе паведамлена дадаткова.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.