Вы тут

Памёр архітэктар Міхаіл Вінаградаў — адзін з аўтараў Нацыянальнай бібліятэкі і мінскага чыгуначнага вакзала


Заслужаны архітэктар краіны, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў пайшоў з жыцця 29 кастрычніка, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Беларускім саюзе архітэктараў.


Міхаіл Кліменцьевіч скончыў будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута ў 1968 г., 50 гадоў прапрацаваў у праектных арганізацыях. За гады працы разам з калегамі спраектаваў больш за 200 будынкаў і збудаванняў. Сярод самых вядомых работ — гістарычны музей «Старажытнае Берасце» на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, кінатэатр «Масква» ў Мінску, санаторый «Белая Русь» на возеры Нарач, комплекс чыгуначнага вакзалу ў Мінску і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, будынак «Белгазпрамбанка» на вул. Прытыцкага.

За праекты чыгуначнага вакзалу і Нацыянальнай бібліятэкі, распрацаваныя ў суаўтарстве з Віктарам Крамарэнкам, Міхаіл Вінаградаў двойчы ўдастоены Дзяржаўнай прэміі краіны. У 2009 г. пасля заканчэння будаўніцтва бібліятэкі дойлід быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». У 2018 годзе яму прысвоена званне «Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь».

Работы М. Вінаградава неаднаразова былі адзначаны медалямі і дыпломамі за перамогі на ўсесаюзных, рэспубліканскіх і міжнародных архітэктурных конкурсах.

Міхаіл Кліменцьевіч доўгія гады займаўся грамадскай дзейнасцю. З 1995 па 2011 г. абіраўся ў раду Беларускага саюза архітэктараў.

Развітанне з Міхаілам Вінаградавым пройдзе сёння з 13:00 да 13:45 у Минску на вул. Альшэўскага, 12.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У Блізнятаў ёсць шанц кардынальна змяніць жыццё.

Грамадства

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Жыццё ў «эпоху спажывання» — сур’ёзнае выпрабаванне для чалавека.