Вы тут

Затрымалі мінчаніна, які плюнуў у твар журналісту БТ


Інцыдэнт адбыўся днём 25 кастрычніка падчас здымкі пратэсту. Адзін з удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі раптам падышоў да карэспандэнта Агенцтва тэлевізійных навін, плюнуў яму ў твар, пасля чаго схаваўся ў натоўпе, паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў тэлеграм-канале.


Сышчыкі высветлілі асобу мужчыны: пры затрыманні 34-гадовы жыхар сталіцы аказаў актыўнае супраціўленне. У наступным ён прызнаў, што здзейсніў глупства, і папрасіў прабачэння.

На мінчаніна складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства, непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянераў і парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Раней правапарушальнік неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за гвалт у дачыненьні да супрацоўніка міліцыі, хуліганства, наўмыснае прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў, рабаванне.

Таксама за плячыма мужчыны 29 пратаколаў за знаходжанне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, дробнае хуліганства, кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення, нанясенне пабояў, удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаванне міліцыянерам.

Прэв’ю: tocrypto.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.