Вы тут

Белтэлерадыёкампанія правядзе велікодныя трансляцыі


У нядзелю, 31 сакавіка, прадстаўнікі каталіцкай канфесіі сустрэнуць Светлае Уваскрэсенне Хрыстова. І ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі пройдуць трансляцыі святочных богаслужэнняў з Мінска, Рыма і Ватыкана.


Так, заўтра ўвечары ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала адбудзецца трансляцыя Хрэснага ходу з Рымскага Калізею з удзелам Папы Францыска. Распачнецца паказ цырымоніі ў 23.55. Падчас шэсця, якое праходзіць кожны год у італьянскай сталіцы ў Вялікую пятніцу, удзельнікі на чале з пантыфікам робяць 14 стаянняў, якія сімвалізуюць сабой напамін пра шлях Іісуса Хрыста на Галгофу. Цырымонія суправаджаецца разважаннямі і малітвамі, якія зачытваюцца ў ходзе шэсця.

У суботу, 30 сакавіка, у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» пройдзе трансляцыя святочнага велікоднага багаслужэння с удзелам кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі са сталічнага архікафедральнага касцёла Імя Прасвятой Дзевы Марыі.

А ў святочны дзень, 31 сакавіка, у ранішнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1» да вернікаў звернецца са Словам на свята Уваскрэсення Хрыстова стова архіепіскап Іосіф Станеўскі, а ў 16.35 на сацыякультурным тэлеканале адбудзецца трансляцыя з Ватыкана — Пасланне і Благаславенне Папы Рымскага Францыска «Граду і свету».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».