Вы тут

У Беларусі — 99 459 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 87 188 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 1 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 99 459 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 977 выпадкаў. Усяго праведзена 2 522 817 тэстаў на каранавірус.

87 188 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 985 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 46,1 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 9,1 млн заражаных, Індыя — больш за 8,1 млн, Бразілія — больш за 5,5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: sts.sumy.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.