Вы тут

На «Беларусь 3» — святочны марафон да юбiлею Беларускага радыё


У дзень 95-годдзя Беларускага радыё канал «Беларусь 3» прапануе гледачам далучыцца да святочнага рэспублiканскага тэлерадыёмарафону i паназiраць за ходам акцыi, а таксама паслухаць музычныя канцэрты творчых калектываў Белтэлерадыёкампанii з самай вялiкай студыi гуказапiсу ў краiне.

Пакуль усе каналы Беларускага радыё 15 лiстапада будуць тэматычна адзначаць у эфiры знакавую для айчыннай медыяпрасторы дату, сацыякультурны тэлеканал медыяхолдынга прапануе гледачам паназiраць за работай самiх радыйшчыкаў. Так, у 11.50, 14.55 i 18.10 выйдуць спецыяльныя выпускi праграмы «Навiны культуры», у якiх адбудуцца сустрэчы са знаёмымi «галасамi» сучаснага беларускага радыёэфiру, а адразу пасля «навiн» — тры прамыя вiдэаўключэннi са святочнага марафону ў студыi Дома радыё.

Спецыяльна да 95-годдзя Беларускага радыё «Беларусь 3» сумесна з радыёстанцыямi Белтэлерадыёкампанii прадставiць серыю канцэртных праграм музычных калектываў медыяхолдынга з любiмымi аўтарскiмi i народнымi песнямi, а таксама творамi айчынных кампазiтараў у Вялiкай студыi на Чырвонай, 4. Так, у 12.30 гледачоў чакае сустрэча з Акадэмiчным хорам Белтэлерадыёкампанii, у 15.35 — выступленне ансамбля народнай музыкi «Бяседа», а ў 18.50 — канцэрт сiмфанiчнага аркестра медыяхолдынга.

Адзначым, што канцэртныя праграмы прапануе сваiм слухачам i радыёканал «Культура», а бадзёрыя спевы ансамбля «Бяседа» прагучаць таксама на хвалях Першага нацыянальнага.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.