Вы тут

У Мінску затрыманы крымінальны аўтарытэт за падбухторванне да дачы хабару


ГУБАЗіК МУС затрымаў 40-гадовага жыхара сталіцы, які падбухторваў 42-гадовага мінчука да дачы хабару за арганізацыю падатковай праверкі. Пра гэта паведамілі ў МУС.


- Мужчыны пазнаёміліся ў казіно. Старэйшы з гараджан распавёў, што хоча «насаліць» былой сужыцельцы, арганізаваўшы падатковую праверку яе фірмы. Аднак для гэтага ў яго няма «патрэбных сувязяў». ️Суразмоўца пахваліўся, што яго знаёмы «падаткавік» можа вырашыць пытанне за $1000. Аказалася, у кошт «замовы» нібыта павінны былі ўвайсці і паслугі супрацоўніка ДАІ, – праінфармавалі ў ведамстве..

У выніку за дзве сустрэчы мінчанін перадаў $600, а пасля чарговага траншу ў $200 мужчыну злавілі з доказамі злачынства.

 Падазраваны заключаны пад варту.

- Злачынства было выяўлена ў выніку аператыўнай працы сярод крымінальнага кантынгенту. Арыштаваны з'яўляецца крымінальным аўтарытэтам па мянушцы Барс, які правяраўся на дачыненне да махлярства ў сферы ігральнага бізнесу, – расказалі ў МУС.

Прэв’ю: taggerd.su

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.