Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў сустрэчу са старшынёй Венгерскай рабочай партыі Дзьюлам Цюрмерам, паведамляе БЕЛТА.
Венгерскі палітык Дзьюла Цюрмер ўзначальвае Венгерскую рабочую партыю больш за 30 гадоў — з моманту яе стварэння. І хоць гісторыя гэтага палітычнага руху пачалася яшчэ ў 1918 году (калі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Венгрыі адкалолася левае крыло, утварыўшы Камуністычную партыю), свой сучасны выгляд і ідэалогію ён здабыў напрыканцы 1980-х.
Венгерская рабочая партыя знаходзіцца ў жорсткай апазіцыі большасці буйных партый у сваёй краіне і прытрымліваецца ідэалаў сацыялістычнай рэвалюцыі.
У 2010 годзе Дзьюла Цюрмер прыязджаў у Беларусь у якасці міжнароднага назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах.
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.