Вы тут

У Шклоўскім раёне смяротна траўмаваная рабочая


Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.


Па дадзеных следства, днём 23 лістапада 32-гадовы машыніст-трактарыст, кіруючы пагрузчыкам, выконваў разгрузачныя работы на тэрыторыі сельскагаспадарчага прадпрыемства ў Шклоўскім раёне. Пры руху пярэднім ходам мужчына здзейсніў наезд на 55-гадовую рабочую арганізацыі, якая ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння.

Следчыя сумесна з супрацоўнікамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы правялі агляд месца здарэння, для наступнага вывучэння канфіскавана дакументацыя арганізацыі. Прызначана судова-медыцынская экспертыза пацярпелай, а таксама аўтатэхнічнай экспертыза пагрузчыка.

Шклоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да вадзіцеля пагрузчыка ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 ст.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.