Вы тут

Намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля: Каля 2,5 тыс. спартсменаў падпісалі зварот да грамадскасці


Каля 2,5 тыс. спартсменаў далучыліся да ліку тых, хто падпісаўся пад адкрытым зваротам да грамадскасці беларускіх атлетаў — чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, сусветных, еўрапейскіх і нацыянальных першынстваў. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Баравуля.


«Па нашых звестках, каля 2,5 тыс. cпартсменаў падпісаліся пад гэтым лістом. Спартсмены вядуць сваю падрыхтоўку да Алімпіяды. Усе мы спадзяемся, што яна адбудзецца ў наступным годзе ў Токіа. Усе думкі скіраваныя на гэта. Чатыры гады работы не павінны прапасці. Таму заклікі аб тым, каб не дапускаць спартсменаў, — гэта само па сабе няправільна. Людзі працуюць, людзі нацэлены. Таму я думаю, што ўсё будзе добра. Будзем рыхтавацца і паспяхова выступім», - адзначыў Аляксандр Баравуля.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.