Вы тут

Кітай узвядзе даследчую станцыю на Месяцы


У рамках чацвёртага этапу сваёй праграмы.


Кітай плануе пабудаваць прататып месяцовай навукова-даследчай станцыі ў рамках рэалізацыі чацвёртага этапу сваёй месяцовай праграмы. Аб гэтым паведаміў галоўны канструктар дадзенай праграмы У Вэйжэнь, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Прататып складаецца з некалькіх зондаў, якія знаходзяцца на месяцовай арбіце і на паверхні Месяца, і будзе здольны праводзіць навукова-тэхналагічныя даследаванні на натуральным спадарожніку Зямлі, а таксама тэставанне тэхналогій для асваення і выкарыстання месяцовых рэсурсаў, адзначыў ён на міжнародным аэракасмічным форуме-2020, які адбыўся ў гарадскім павеце Вэньчан астраўной правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай). Кітайскія навукоўцы гатовыя супрацоўнічаць з замежнымі калегамі па стварэнні міжнароднай месяцовай навукова-даследчай станцыі, сказаў У Вэйжэнь, які таксама з’яўляецца членам Кітайскай акадэміі інжынерных навук.

Як вядома, Кітай на мінулым тыдні запусціў зонд «Чан’э-5» для збору і дастаўкі на Зямлю узораў грунту з паверхні Месяца. Гэта азначае завяршэнне трэцяга этапу кітайскай месяцовай праграмы.

На чацвёртым этапе праграмы, апарат «Чан’э-7» будзе здзяйсняць усебаковае даследаванне антарктычнай тапаграфіі, складу матэрыялаў і касмічнага асяроддзя Месяца, сказаў кітайскі навуковец. Місія зонда «Чан’э-8» мяркуе правядзенне навукова-даследчых выпрабаванняў і тэставанне ключавых тэхналогій.

Прэв’ю: ufonews.su

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.