Вы тут

У Магілёве агучылі прысуд па «Машчаніцкай справе». Двое падсудных атрымалі пажыццёвае зняволенне


У Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па «Машчаніцкай справе» — масавага забойства, якое адбылося ў 2005 годзе ў вёсцы Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна, дзе загінулі 6 чалавек, паведамляе БЕЛТА.


Паўлу Паўлючэнку і Генадзю Салаўёву суд прызначыў па 25 гадоў пазбаўлення волі, Сяргею Юшкевічу і Мікалаю Ракуціну — пажыццёвае.

Жорсткае забойства адбылося ў ноч з 31 мая на 1 чэрвеня 2005 года ў вёсцы (цяпер аграгарадок) Вялікая Машчаніца — была забітая цэлая сям’я. Гэта былі 48-гадовая жанчына, 53-гадовы мужчына, 27-гадовая дачка гаспадыні дома, яе грамадзянскі муж і двое іх малалетніх дзяцей. Яны перабраліся ў аграгарадок з Бялынічаў, пасля таго як прадалі там кватэру. Грошы, атрыманыя ад продажу, і сталі галоўнай прычынай злачынства.

На думку следчых, ураджэнцы Вялікая Машчаніца планавалі напаіць навасёлаў і даведацца, дзе яны захоўваюць грашовыя сродкі. Калі план праваліўся, саўдзельнікі забілі ўсю сям’ю.

На наступны дзень былі затрыманыя пяць мясцовых жыхароў: Павел Паўлючэнка, Сяргей Юшкевіч, Мікалай Ракуцін, Генадзь Салаўёў і Аляксандр Клепча. Малодшаму на той момант было 18 гадоў, старэйшаму — 24 гады.

У пачатку лістапада 2007 года судовая калегія Магілёўскага абласнога суда ўсім пецярым ў сувязі з недаказанасцю віны вынесла апраўдальны прысуд. Адзін з падсудных, Аляксандр Клепча, быў вызвалены з-пад варты ў зале суда. Астатнія чацвёра былі пакараныя тэрмінамі зняволення ад 4 да 10 гадоў 2 месяцаў за іншыя больш дробныя злачынствы.

Абвінавачаныя зноў былі затрыманыя ў канцы кастрычніка 2018 года. Падставай паслужылі новыя дадзеныя, атрыманыя з дапамогай ольфактарнай экспертызы. У ліку абвінавачаных у Магілёўскім аблсуда Аляксандра Клепчава не было, ён праходзіць па справе сведкам.

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда праз Магілёўскі абласны суд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.