Вы тут

Галіна НІЧЫПАРОВІЧ. НЕБЯСПЕЧНЫ ЖАРТ


Раніцою, збіраючыся на працу, Шурык выцягнуў з шафы новыя джынсы. Хацеў апрануць, але заблытаўся
ў доўгіх калашынах.
— Ты што, яшчэ не ўкараціла? — абурана пракрычаў ён сястры, што круцілася перад люстэркам у сусед-
нім пакоі.
— Ды ў галаве мне твае джынсы, — адмахнулася тая. — Забылася…
— Але ж я прасіў…
— Лепш паклаў бы іх на віднае месца! Я з работы прыйшла б, убачыла і зрабіла… А зараз — прабач,
няма часу.
Сястра хуценька апранула паліто і выскачыла з кватэры. Злосны Шурык пакруціў у руках джынсы, пасля
зайшоў у яе пакой, азірнуўся па баках і… закінуў іх на люстру. Тут сястра абавязкова ўбачыць!..
Прамокшы пад халодным восеньскім дажджом, дзяўчына маланкай уляцела ў кватэру, скінула паліто,
боцікі. Хуценька адчыніла дзверы ў пакой і ледзьве не страціла прытомнасць: са столі звісалі нечыя ногі!
Толькі потым, крыху ачуняўшы і ўключыўшы святло, яна разгледзела, што гэта Шурыкавы джынсы.
— Вось распуснік! Ніяк без сваіх прыколаў. Пачакай, я таксама ўмею жартаваць! Так штаны ўкарачу, што
шорты атрымаюцца. Паглядзім тады, як ты пасмяешся!..
Уздзенскі раён,
в. Магільна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.